Musée

Musée Краязнаўчы музей ДУА "Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л.Касцючэнкі

Seulement en Belorussien
QR code

Infos Musée

À propos du musée

          Прапаную вам абзорную экскурсію па школьнаму краязнаўчаму музею. Музей складаецца з чатырох залаў. У якасці прыпынкаў абраны асобныя стэнды і музейныя прадметы. 

           Экскурсія па школьнаму краязнаўчаму музею пазнаёміць вас з гісторыяй узнікнення і развіцця Арэхаўскай школы, Арэхаўскага дзіцячага дома, педагагічнымі дынастыямі.

            У экспазіцыі "Арэхаўна: праз прызму гісторыі" прадастаўлены матэрыялы аб заснаванні вёскі Арэхаўна, станаўленні і развіцці калгаснай сістэмы.

           Экспазіцыя "Яны змагаліся за Радзіму" расказвае аб партызанскім і падпольным руху, аб настаўніках-удзельніках войнаў. Асобны стэнд прысвечаны партызанцы Н.Л.Касцючэнка, якая загінула ў баях за Радзіму і  імя якой носіць наша школа. Экспазіцыя "Генацыд на тэрыторыі Ушацкага раёна" паведамляе аб зверствах фашыстаў на Ушаччыне. 
           У зале "Этнаграфія вёскі Арэхаўна" прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, вырабы нашых продкаў з ільну, воўны, жалеза. 
           Зала "Ад мінулага да сучаснасці" прадстаўлена ў выглядзе вясковай хаты сярэдзіны ХХ стагоддзя з самаробнымі посцілкамі, вышыванкамі, мэбляй. Тут жа прадстаўлена чорная кераміка сучаснага народнага майстра У.Бязрукава.

Programmer votre visite

  • 29, Цэнтральная вуліца, Зазерʼе, Арэхаўна, Сарочынскі сельскі Савет, Ушацкі раён, Voblast de Vitsebsk, Bélarus

Commentaires

Aucun commentaire pour l'instant

Rédiger le premier commentaire
A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

Créez vos propres visites audio!

L'utilisation du système et de l'appli de guide mobile est totalement gratuite

Commencer

App preview on iOS, Android and Windows Phone