Дзяржаўная ўстанова "Мінскі абласны краязнаўчы музей"

ДУ "МАКМ" створаны ў г. Маладзечна ў 1959 г. З 2006 г. працуе ў новым будынку. Зборы музея складаюцца з 79084 музейных праметаў.
关注我们

Мінскі абласны краязнаўчы музей (да 1960 г. Маладзечанскі абласны краязнаўчы музей) створаны ў г. Маладзечна пастановай Выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1959 г., адкрыты для наведвальнікаў 26 красавіка 1964 г.

З 2006 г. музей працуе ў новым будынку. У верасні 2011 г. адчынена новая экспазіцыя "Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку XX ст.". Экспазіцыя пабудавана па храналагічным прынцыпе са спалучэннем тэматычнага і ансамблевага метадаў. У лютым 2020 г. адкрыта абноўленая пастаянная выстаўка "Прырода Міншчыны".

Зборы музея складаюцца з 79084 музейных праметаў (на 2019.12.31), з іх 50847 – асноўнага фонду, размеркаваныя па 36 калекцыям. Сярод унікальных прадметаў: залатое скроневае кальцо дрыгавічоў XII – XIII стст., сярэбраная шыйная грыўна балцкага тыпу VII – X стст., скарбы арабскіх сярэбраных дзірхем IX – X стст., скарб з 5683 манет, які знойдзены ў Маладзечанскім раёне ў 1971 г., – з ліку самых буйных скарбаў Беларусі, залататканы слуцкі пояс, старадрукі з Нясвіжа і Масквы XVII – XVIII стст., дакументы XVII – XVIII стст., грамата Віленскага ўніверсітэта З.Даленга-Хадакоўскаму аб дапамозе ў зборы славянскіх старажытнасцей 1818 г., поўны бант Георгіеўскага кавалера 1914 – 1917 гг., самаробны сярэбраны медаль "За отвагу" партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. У музеі распрацаваны аглядныя і тэматычныя экскурсіі, курс "Маладзечназнаўства", цыкл заняткаў "Прырода і мы".

创建您自己的音频之旅!

使用此系统的移动导游应用是免费的

开始

App preview on iOS, Android and Windows Phone