Audioguía

Audioguía Прагулкі па гістарычным цэнтры Полацка

código qr

@contar lugares de interés

  1. Resumen de audiotour
  2. Resumen de audiotour

    Полацк — самы старажытны горад Беларусі. Упершыню ён узгадваецца ў лепапісе «Аповесць мінулых часоў» пад 862 годам. Узнік горад на старажытным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі», што спрыяла яго гаспадарчаму і культурнаму развіццю.

    У X—XIII стагоддзях Полацк быў сталіцай Полацкага княства, якое дасягнула свайго росквіту ў XI стагоддзі падчас праўлення князя Усяслава Брачыславіча. У 1307 годзе Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэты час горад меў палітычныя і эканамічныя прывілеі, актыўна гандляваў з Рыгай, Лівонскім ордэнам, Ноўгарадам, Псковам і іншымі гарадамі. У XIV— XV стагоддзях Полацк быў адным з буйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую. Полацк стаў цэнтрам аднайменнага ваяводства. У канцы XVIII стагоддзя Полаччына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, а ў 1924 годзе — у склад БССР.

    У 1991 годзе Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дзяржавай. У цяперашні час Полацк з’яўляецца раённым цэнтрам Віцебскай вобласці. Пражывае ў горадзе каля 85 тысяч жыхароў, якіх называюць палачанамі.

  3. 1 Верхні замак
  4. 2 Сафійскі сабор
  5. 3 Барысаў камень
  6. 4 Рака Заходняя Дзвіна
  7. 5 Памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці»
  8. 6 Архітэктурны ансамбль былога езуіцкага калегіума
  9. 7 Мастацкая галерэя
  10. 8 Скульптурная кампазіцыя «Крывічы»
  11. 9 Помнік вызваліцелям Полацка
  12. 10 Помнік «Ва ўспамін бітваў пры Полацку ў 1812 годзе»
  13. 11 Плошча Свабоды
  14. 12 Помнік Прападобнай Еўфрасінні Полацкай
  15. 13 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я
  16. 14 Абарончы земляны вал XVI стагоддзя
  17. 15 Чырвоны мост
  18. 16 Гарадзішча
  19. 17 Праспект Францыска Скарыны
  20. 18 Памятны знак літары «Ў»
  21. 19 Прыродна-экалагічны музей
  22. 20 Помнік Сімяону Полацкаму
  1. Resumen de audiotour

    Полацк — самы старажытны горад Беларусі. Упершыню ён узгадваецца ў лепапісе «Аповесць мінулых часоў» пад 862 годам. Узнік горад на старажытным гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі», што спрыяла яго гаспадарчаму і культурнаму развіццю.

    У X—XIII стагоддзях Полацк быў сталіцай Полацкага княства, якое дасягнула свайго росквіту ў XI стагоддзі падчас праўлення князя Усяслава Брачыславіча. У 1307 годзе Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэты час горад меў палітычныя і эканамічныя прывілеі, актыўна гандляваў з Рыгай, Лівонскім ордэнам, Ноўгарадам, Псковам і іншымі гарадамі. У XIV— XV стагоддзях Полацк быў адным з буйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую. Полацк стаў цэнтрам аднайменнага ваяводства. У канцы XVIII стагоддзя Полаччына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, а ў 1924 годзе — у склад БССР.

    У 1991 годзе Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дзяржавай. У цяперашні час Полацк з’яўляецца раённым цэнтрам Віцебскай вобласці. Пражывае ў горадзе каля 85 тысяч жыхароў, якіх называюць палачанамі.

Reseñas

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.
  • Aún no hay reseñas. ¡Sé el primero en opinar!

¡Cree sus propias audioguías!

La utilización del sistema y la app de guía para móvil es gratuita

Iniciar

Vista previa de la aplicación en iOS, Android y Windows Phone