Museo Музей беларускага кнігадрукавання
- Download the applinks
- iOS
- Android
- Windows Phone
Info museo
Riguardo il museo
Музей беларускага кнігадрукавання — філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Размяшчаецца ў памяшканні былога жылога корпуса Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніку архітэктуры ХVІІІ стагоддзя.
Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, славутага палачаніна Францыска Скарыны.
Экспазіцыйная плошча музея складае 928 кв.м. Экспазіцыя размяшчаецца ў 15 залах, на двух паверхах, дзе дэманструецца 1537 музейных экспанатаў.
Музей прысвечаны кнізе ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да кнігі сучаснай, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння пісьменнасці, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. Ён з'яўляецца адзіным у краіне музеем такога тыпу.
Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі: рукапісныя, старадрукаваныя, а таксама сучасныя выданні. Сярод іх такія рарытэты, як „Евангелле вучыцельнае“ (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595), Іеранім Фалецкі „12 прамоў“ (Венецыя, выданне Альдаў, 1558), „Минея общая“ (Масква, 1628) і інш. Сучасныя выданні прадстаўлены лепшымі кнігамі — лаўрэатамі конкурсаў „Мастацтва кнігі“.
Акрамя кніг, у музеі прадстаўлена і іншая друкаваная прадукцыя: часопісы і газеты розных гадоў, календары, паштоўкі, буклеты, лістоўкі. Тут можна таксама пазнаёміцца з працэсам стварэння кнігі ў майстэрні перапісчыка і друкарні, убачыць розныя матэрыялы і прылады для пісьма.
Pianifica la visita
 
                   
                
                            - Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, 22, Ніжне-Пакроўская вуліца, Вялікі Пасад, Цэнтр, Polack, Полацкі раён, Віцебская вобласць, 211400, Bielorussia
- 
                    - Oggi:
- 09:00 - 17:00
 - Lun
- Chiuso
- Mar
- 10:00 - 17:00
- Mer
- 10:00 - 17:00
- Gio
- 10:00 - 17:00
- Ven
- 10:00 - 17:00
- Sab
- 10:00 - 17:00
- Dom
- 10:00 - 17:00
 
- book.polotsk.museum.by
Opere
Collezione artistica con audio
- 
          
            Музей беларускага кнігадрукавання 
- 
          
            Зала 1. Частка 2. Будынак музея 
- 
          
            Зала 1. Частка 3. Беларускія асветнікі 
- 
          
            Зала 2. Частка 1. Матэрыялы для пісьма і старажытныя формы кнігі 
- 
          
            Зала 2. Частка 2. Славянскі алфавіт. Пісьмовыя помнікі ўсходніх славян 
- 
          
            Зала 3. Частка 1. Вытворчасць паперы 
- 
          
            Зала 3. Частка 2. Філіграні (вадзяныя знакі) 
- 
          
            Зала 3. Частка 3. Стварэнне кнігі-кодэкса 
- 
          
            Зала 3. Частка 4. Самыя-самыя 
- 
          
            Зала 4. Частка 1. Беларуская рукапісная кніга 
- 
          
            Зала 4. Частка 2. Скрыпторый 
- 
          
            Зала 6. Францыск Скарына. Жыццё і дзейнасць 
- 
          
            Зала 7. Друкарня 
- 
          
            Зала 8. Паслядоўнікі Скарыны 
- 
          
            Зала 9. Брацкае кнігадрукаванне 
- 
          
            Зала 10. Скарыніяна 
- 
          
            Зала 11. Мастацкія традыцыі Скарыны 
- 
          
            Зала 12. Мастак і кніга 
- 
          
            Зала 13. Тыпы і віды друкаванай прадукцыі. Развіццё беларускага кнігавыдання ў пачатку ХХ ст. 
- 
          
            Зала 14. Паліграфічнае абсталяванне сярэдзіны ХХ ст. Развіццё паліграфіі ў Беларусі 
- 
          
            Зала 15. Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» 
Recensioni
6 recensioni
Recensisci questo tour- 
  
  05-18-2022Спасибо. Очень интересно и приятно слушать Славину))). 
- 
  
  10-16-2021Дзякуй. Даступна і цікава. 
- 
  
  04-10-2020Хороший голос, спасибо! 
- 
  
  04-10-2020Озвучено женским живым голосом, слушать приятно 
- 
  
  04-10-2020Озвучено женским живым голосом, приятно слушать 
Scarica l'app gratuita izi.TRAVEL
Crea i tuoi audio tour!
L'uso del sistema e l'app di guida per dispositivi mobili sono gratuiti
 
       
            
      