Audio tour Асноўная экспазіцыя Дома-музея РСДРП
- Scarica la app
- iOS
- Android
- Windows Phone
Паважаныя наведвальнікі!
Вы знаходзіцеся каля Дома-музея I з'езда Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Музей адкрыты ў 1923 годзе і з'яўляецца адным з старэйшых у Рэспубліцы Беларусь. Яго гісторыя цесна звязана з палітычнай гісторыяй краіны, якая ў перыяд падзей, што тут адбываліся называлася Расійскай імперыяй.
Гэтаму дому прысвячалі свае вершы беларускія паэты Пятрусь Броўка, Мікола Аўрамчык, Эдзі Агняцвет, туркменскі паэт Рухі Аліеў, балгарскі Найдзен Вылчаў і іншыя.
У наш час у музеі размешчаны асноўная экспазіцыя і выставачная зала.
Экспазіцыя складаецца з 3-х тэм. Першая з іх - "Губернскі Мінск у канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя" знаёміць з горадам таго часу, з ладам жыцця яго гараджан. Наступная - "I з'езд РСДРП": матэрыялы гэтай тэмы распавядаюць пра падзею сусветнага значэння, якая адбылася ў гэтым доме ў 1898 годзе. Тут таксама закранаюцца і пытанні жандарскага вышуку. Заключная тэма: "Гісторыя Дома-музея I з'езда РСДРП".
Выставачная зала выкарыстоўваецца для правядзення разнастайных праектаў: выстаў, творчых вечарын, прэзентацый. Музей адкрыты для ўсебаковага і плённага супрацоўніцтва з любой аўдыторыяй наведвальнікаў.
Fermate tour
Recensioni
3 recensioni
Recensisci questo tour-
02-15-2023
Погружает в то время
-
10-27-2019
highly recommend! 👍🏿
-
08-20-2019
для полностью восстановленного здания неплохо
Scarica l'app gratuita izi.TRAVEL
Crea i tuoi audio tour!
L'uso del sistema e l'app di guida per dispositivi mobili sono gratuiti
