Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа – адна са старэйшых навукова-даследчых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Інстытут быў створаны 2 лістапада 1929 года рашэннем Прэзідыума Беларускай акадэміі навук на базе мовазнаўчых кафедраў і камісій, што існавалі ў структуры Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).
У структуры інстытута 6 навукова-даследчых аддзелаў:
1. Аддзел сучаснай беларускай мовы.
2. Аддзел гісторыі беларускай мовы.
3. Аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
4. Аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі.
5. Аддзел славістыкі і тэорыі мовы.
6. Аддзел беларуска-рускіх моўных сувязей.
Больш пра працу Інстытута можна даведацца на сайце iml.basnet.by.
Download de gratis izi.TRAVEL app
Maak eigen audiogidsen!
Het gebruik van het systeem en de app is gratis