Museu Музейны пакой «Шчучынскія рамёствы»
- Download the applinks
- iOS
- Android
- Windows Phone
Informações do museu
Sobre o museu
Музейны пакой «Шчучынскія рамёствы» адкрыўся 30 верасня 2017 года ў будынку ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Раней, з 1998 года тут дзейнічаў выставачны зал. Асноўныя напрамкі музейнага пакоя: захаванне рамёстваў і промыслаў якія знаходзяцца на мяжы знікнення ,спрыяць іх развіццю і адраджэнню, росту цікавасці да культуры і народнай творчасці, арганізацыі турызму. Народная культура грунтуецца на глыбокіх традыцыях, якія адлюстроўваюць асаблівасці творчай дзейнасці, духоўны патанцыял народа. Кожны народ мае ўласную гісторыю і культурную спадчыну. Асаблівым гонарам музейнага пакоя з'яўляецца унікальная калекцыя сапраўдных прадметаў ўжытку нашых продкаў, якая беражліва і з любоўю збіралася на працягу многіх гадоў. У музейным пакоі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва цэнтра культуры выстаўлены экспанаты, якія адлюстроўваюць побыт, працу, традыцыі сялян і гараджан Шчучынскага раёна. Тут сабрана адна з лепшых этнаграфічных калекцый у рэгіёне і створаны выдатныя экспазіцыі: «Сялянскі быт», «Ткацтва», «Сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".Экспазіцыя музейнага пакоя пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Колькасць экспанатаў складае 104 адзінкі.
Planeje sua visita


- 4, Савецкая вуліца, Ваенны гарадок, Шчучын, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, 231510, Bielorrússia
-
- Hoje:
- 09:00 - 17:00
- Seg
- 9:00 - 17:00
- Ter
- 10:00 - 18:00
- Qua
- 10:00 - 18:00
- Qui
- 10:00 - 18:00
- Sex
- 10:00 - 18:00
- Sab
- Fechado
- Dom
- Fechado
- https://ta-strelczova.wixsite.com/rcrschuchinmuzeum
Exibições
Objetos com recurso de áudio
Análises
Baixe o aplicativo gratuito izi.TRAVEL
Crie seus próprios tours em áudio!
O uso do sistema e do aplicativo de guia móvel é gratuito
