Audiotur Гандаль купца Мінца
- Ladda ner appen
- iOS
- Android
- Windows Phone
Да ліку буйнейшых купцоў Полацка пачатку ХХ стагоддзя належаў Берка Гіршавіч Мінц, які вёў аптовы гандаль і крэдытаваў дробных гандляроў-яўрэяў. Яго дом размяшчаўся на цэнтральнай вуліцы горада – Віцебскай, але будынак гэты не захаваўся. Берка Мінц валодаў некалькімі вялікімі крамамі. У цэнтры Полацка гандляр меў мануфактурную краму, дзе можна было набыць тавары фабрычна-заводскай вытворчасці, і галантарэйную краму, у якой палачане набывалі прадметы туалету і асабістага ўжытку. Ва ўніверсальнай краме ў адрозненне ад спецыялізаваных прадаваліся разнастайныя тавары: палачане маглі набыць тавары фабрычнай вытворчасці, вырабы рамеснікаў, прадукты харчавання і галантарэйныя вырабы.
Turstopp
Recensioner
Ladda ner appen izi.TRAVEL gratis
Skapa dina egna ljud-turer!
Användningen av systemet och den mobila guide-appen är helt gratis