音频游览 Полацкая жаночая гімназія
- 下载的应用程序!
- iOS
- Android
- Windows Phone
Полацкая жаночая гімназія была адкрыта ў 1903 годзе на базе прыватнага вучылішча Вільгельміны Фёдараўны Рульковіус. Утрымальніца вучылішча, выпускніца Кембрыджскага ўніверсітэта, у гімназіі заняла пасаду галоўнай наглядчыцы, на якой працавала да закрыцця ўстановы ў 1918 годзе. Сямікласная жаночая гімназія мела два падрыхтоўчыя і восьмы педагагічны клас. Ад таго, у якім з гэтых класаў вучыліся дзяўчынкі, залежыла плата за навучанне. Прыналежнасць да той ці іншай канфесіі ўплывала на мову, на якой вялося выкладанне галоўнага прадмета – Закона Божага: для вучаніц каталіцкага веравызнання – польская, евангелісцка-лютаранскага – нямецкая і латышская, праваслаўнага – руская. Заняткі ў гімназіі вяліся ў адну змену. Урок доўжыўся 55 хвілін, а перапынак – 5 хвілін. У гімназістак было трое канікул: калядныя, пасхальныя і летнія. Двухпавярховы мураваны будынак, які гімназія арандавала ў мужчынскага Богаяўленскага манастыра за адсутнасцю ўласных памяшканняў, не захаваўся.
游览停留
评论
创建您自己的音频之旅!
使用此系统的移动导游应用是免费的