Museum

Museum Музейны пакой «Шчучынскія рамёствы»

QR code

Museum info

About the museum

Музейны пакой «Шчучынскія рамёствы» адкрыўся 30 верасня 2017 года ў будынку ДУК “Шчучынскі раённы  цэнтр культуры і народнай творчасці”. Раней, з 1998 года тут дзейнічаў выставачны зал. Асноўныя напрамкі музейнага пакоя: захаванне  рамёстваў і промыслаў якія знаходзяцца на мяжы знікнення ,спрыяць іх развіццю і адраджэнню, росту цікавасці да культуры і народнай творчасці, арганізацыі турызму. Народная культура грунтуецца на глыбокіх традыцыях, якія адлюстроўваюць асаблівасці творчай дзейнасці, духоўны патанцыял народа. Кожны народ мае ўласную гісторыю і культурную спадчыну. Асаблівым гонарам музейнага пакоя з'яўляецца унікальная калекцыя сапраўдных прадметаў ўжытку нашых продкаў, якая беражліва і з любоўю збіралася на працягу многіх гадоў.  У музейным пакоі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва цэнтра культуры выстаўлены экспанаты, якія адлюстроўваюць побыт, працу, традыцыі сялян і гараджан Шчучынскага раёна. Тут сабрана адна з лепшых этнаграфічных калекцый у рэгіёне і створаны выдатныя экспазіцыі: «Сялянскі быт», «Ткацтва», «Сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".Экспазіцыя музейнага пакоя пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Колькасць экспанатаў складае 104 адзінкі.

Plan your visit

Reviews

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

Create your own audio tours!

Use of the system and the mobile guide app is free

Start

App preview on iOS, Android and Windows Phone