Museum Музей "Беларуская хатка"
- Download the applinks
- iOS
- Android
- Windows Phone
Museumsinfo
Über das Museum
Шаноўныя сябры, мемарыяльны музей Максіма Багдановіча Беларуская хатка" знаходзіцца амаль у цэнтры горада па вуліцы Рабкораўскай,. Назва яго ўзнікла зусім не выпадкова. Так называўся клуб менскай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, сябрам якога быў таленавіты творца – паэт, празаік, публіцыст і перакладчык Максім Багдановіч. Гэты будынак – сімвалічны штрых у перадапошнім крутабегу яго жыцця: сустрэчы і развітанні з Беларуссю. Менавіта тут выпала жыць паэту. Сёння – гэта адзінае ацалелае месца ў Мінску па-сапраўднаму звязанае з класікам беларускай літаратуры.
Назва музея нарадзілася ў памяць пра аднайменны клуб інтэлігенцыі, чыннікам якога быў не толькі Максім Багдановіч, але і іншыя дзеячы беларускай літаратуры і гісторыі, сябры паэта. Стваралася “Беларуская хатка”, як філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, у канцы 80-х – пач.90-х гадоў мінулага стагоддзя. адчынілася 25 чэрвеня 1991 года. Цяпер гэта філіял Установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.
У доме разгорнута экспазіцыя, прысвечаная менскаму перыяду жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, а таксама дзейнасці Беларускага таварыства дапамогі ахвярам першай сусветнай вайны, яго актыўным асобам і жыхарам дома Савы Рэдзькі.
Planen Sie Ihren Besuch
- Беларуская хатка - філіял Літаратурнага музея М.Багдановіча, 19, Рабкараўская вуліца, Уборкі, Кастрычніцкі раён, Minsk, 220007, Belarus
-
- Heute:
- 09:00 - 17:00
- Mo
- Geschlossen
- Di
- 9:00 - 17:30
- Mi
- 9:00 - 17:30
- Do
- 9:00 - 17:30
- Fr
- 9:00 - 17:30
- Sa
- 9:00 - 17:30
- So
- Geschlossen
Ausstellungsstücke
Ausstellungsstücke mit Audioinformationen
Bewertungen
1 Bewertung
Diese Tour bewerten-
05-22-2024
дзякуй! здаецца, яшчэ не ўсе пакоі загружаныя, але ўсё роўна клас. асабліва нечакана было даведацца, што "Толькі ў сэрцы трывожным пачую" Максім напісаў у Менску. Атрымліваецца, і жах за краіну ён тут чуў, і Вострую браму ўспамінаў, якую бачыў чатыры гады таму.
Kostenlose izi.TRAVEL-App herunterladen
Erstellen Sie Ihre eigenen Audio-Touren!
Die Verwendung des Systems und der mobilen Stadtführer-App ist kostenlos.