Audiotur Пакой сясцёр З.Бядулі і кухня
- Ladda ner appen
- iOS
- Android
- Windows Phone
Пакой, які займалі сестры Бядулі Рэня і Геня, адноўлены як дзявочы куток. На сцяне – здымкі дзяўчат. З астатняга аздаблення пакоя – тумба і патэфрн, камод, шкатулка для рукадзелля, пяльцы для вышывання, пляцёная з лазы шкатулка для нітак, настольнае люстэрка, узоры вышыўкі і вязання, паміж вакон пакоя і кухні - вялікае трумо з люстрам – гэта рэчы, анлагагічныя тым, што былі ў навакольных мясцінах горада.
Каб трапіць на кухню, трэба было прайсці праз пакой З.Бядулі. Для зручнасці прагляду перагародка паміж дзявочым пакоям і кухняй не аднаўлялася. А інтэр’ер кухні гараджан пачатку ХХ стагоддзя дапамагаюць ажывіць кафляная печ, на якой таз для варкі варэння, вугольны прас, а таксама шафа, дзе прадстаўлены бляшанка для цукру і з-пад цукерак фірмы Ландрын, збан, кавамолка і самавар. Каліцьці пра апошні прадмет Максім Багдановч згадаў у адным са сваіх вершаў:
Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты.
У сэрцы – думак дакучных цяжар.
Заварыць бы гарачай гарбаты,
Разагрэць бы хутчэй самавар.
Запяе ён і тонка, і ціха,
Зазіяе на спод аганьком, –
І развеецца цёмнае ліха
Над маім абагрэтым кутком.
Turstopp
Recensioner
Ladda ner appen izi.TRAVEL gratis
Skapa dina egna ljud-turer!
Användningen av systemet och den mobila guide-appen är helt gratis