Audio tour

Audio tour Пакой сясцёр З.Бядулі і кухня

Пакой, які займалі сестры Бядулі Рэня і Геня, адноўлены як дзявочы куток. На сцяне – здымкі дзяўчат. З астатняга аздаблення пакоя – тумба і патэфрн, камод, шкатулка для рукадзелля, пяльцы для вышывання, пляцёная з лазы шкатулка для нітак, настольнае люстэрка, узоры вышыўкі і вязання, паміж вакон пакоя і кухні - вялікае трумо з люстрам – гэта рэчы, анлагагічныя тым, што былі ў навакольных мясцінах горада.

Каб трапіць на кухню, трэба было прайсці праз пакой З.Бядулі.  Для зручнасці прагляду перагародка паміж дзявочым пакоям і кухняй не аднаўлялася. А інтэр’ер кухні гараджан пачатку ХХ стагоддзя дапамагаюць ажывіць кафляная печ, на якой таз для варкі варэння, вугольны прас, а таксама шафа, дзе прадстаўлены бляшанка для цукру і з-пад цукерак фірмы Ландрын, збан, кавамолка і самавар. Каліцьці пра апошні прадмет Максім Багдановч згадаў у адным са сваіх вершаў:

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты.

У сэрцы – думак дакучных цяжар.

Заварыць бы гарачай гарбаты,

Разагрэць бы хутчэй самавар.

Запяе ён і тонка, і ціха,

Зазіяе на спод аганьком, –

І развеецца цёмнае ліха

Над маім абагрэтым кутком.

 

Tour stops

Reviews

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

Create your own audio tours!

Use of the system and the mobile guide app is free

Start

App preview on iOS, Android and Windows Phone