音频游览 Брэсцкая крэпасць: украінскія гісторыі
2 sights
- 语音导览概要
-
语音导览概要
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст, або Берасце, мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Адвеку тут жылі людзі розных моў і культур.
У XIX стагоддзі ўлады Расійскай імперыі спалілі старажытны горад, перасялілі берасцейцаў на некалькі км усходней, а на месцы старога Берасця пабудавалі крэпасць. Пасля Другой сусветнай вайны яна стала адным з сімвалаў горада. Аднак крэпасць – гэта не толькі ваеннае мінулае.
Прапануем вашай увазе тур па месцах у крэпасці, звязаных з жыццём украінцаў, украінскай культурай, гісторыяй.
Тут ёсць старажытныя лакацыі, такія як месца заснавання грэка-каталіцкай царквы ў XVI стагоддзі, месца напісання першага беларуска-ўкраінскага буквара ці рэшткі Берасця часоў Галіцка-Валынскага княства. Ёсць і месцы, надзвычай важныя для сучаснасці, да прыкладу, Белы палац, дзе дэлегацыя УНР падпісала Берасцейсцкі мір, які ўпершыню вывеў Украіну на міжнародную арэну.
Наведваць месцы можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і ў вялікі тур па ўсім Берасці (80 пунктаў для наведвання). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.
У гісторыі Брэста, а таксама і Брэсцкай крэпасці вялікі ўдзел прымалі як карэнныя (аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя. Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Брэсцкай вобласці ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі роднай мовай украінскую. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр, што выступаў у Белым палацы, а рэпетыцыі праводзіў ля Холмскай брамы. У 1918 годзе гэтыя людзі (або іх дзеці) вучыліся на курсах украіназнаўства ў крэпасці. А ў 1930-я за сваю актыўную пазіцыю яны маглі трапіць у турму "на Брыгітках", таксама на тэрыторыі крэпасці...
- 1 Белы палац – месца падпісання Берасцейскага міру УНР з Цэнтральнымі дзяржавамі
- 2 Белы палац: Украінскія настаўніцкія курсы-1918
- 3 Берасцейская унія
- 4 Украінска-польскі тэатр
- 5 Брэсцкі кадэцкі корпус
- 6 Месца Сімяонаўскага манастыра, настаяцелем якога быў Афанасій Філіповіч
- 7 Музей «Бярэсце» (фрагмент горада XIII стагоддзя)
- 8 Помнік пагранічнікам
- 9 Усходні форт. Паэт Іван Чумачэнка
- 10 Турма «на Брыгітках»
- 11 Польскі канцэнтрацыйны лагер для ўкраінцаў 1919 года
- 12 Форт «Граф Берг». Утварэнне Таварыства старшын украінскай арміі
-
语音导览概要
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст, або Берасце, мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Адвеку тут жылі людзі розных моў і культур.
У XIX стагоддзі ўлады Расійскай імперыі спалілі старажытны горад, перасялілі берасцейцаў на некалькі км усходней, а на месцы старога Берасця пабудавалі крэпасць. Пасля Другой сусветнай вайны яна стала адным з сімвалаў горада. Аднак крэпасць – гэта не толькі ваеннае мінулае.
Прапануем вашай увазе тур па месцах у крэпасці, звязаных з жыццём украінцаў, украінскай культурай, гісторыяй.
Тут ёсць старажытныя лакацыі, такія як месца заснавання грэка-каталіцкай царквы ў XVI стагоддзі, месца напісання першага беларуска-ўкраінскага буквара ці рэшткі Берасця часоў Галіцка-Валынскага княства. Ёсць і месцы, надзвычай важныя для сучаснасці, да прыкладу, Белы палац, дзе дэлегацыя УНР падпісала Берасцейсцкі мір, які ўпершыню вывеў Украіну на міжнародную арэну.
Наведваць месцы можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і ў вялікі тур па ўсім Берасці (80 пунктаў для наведвання). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.
У гісторыі Брэста, а таксама і Брэсцкай крэпасці вялікі ўдзел прымалі як карэнныя (аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя. Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Брэсцкай вобласці ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі роднай мовай украінскую. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр, што выступаў у Белым палацы, а рэпетыцыі праводзіў ля Холмскай брамы. У 1918 годзе гэтыя людзі (або іх дзеці) вучыліся на курсах украіназнаўства ў крэпасці. А ў 1930-я за сваю актыўную пазіцыю яны маглі трапіць у турму "на Брыгітках", таксама на тэрыторыі крэпасці...
评论
8 评论
审查该游览-
05-08-2025
Спасибо за правдивую и интересную историю, не искаженную пропагандой.
-
01-28-2025
Бред сумасшедшего на деньги Сороса.
-
03-31-2024
Какие вы ущербные. Сказочники. Идите дальше черное море капайте
-
10-28-2023
Полная дезинформация. Защитить Родину свою не могут, только на такую чушь способны. Слушайте официальные гиды.
-
10-11-2023
полная дезинформация
创建您自己的音频之旅!
使用此系统的移动导游应用是免费的