音频游览

音频游览 Цэнтр Берасця: украінскія гісторыі

QR code

2 sights

  1. 语音导览概要
  2. 语音导览概要

    Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны, у цэнтры горада.

    На цэнтральных вуліцах вы сустрэнецеся з галіцка-валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — самым паспяховым кіраўніком Берасця, іконай фемінізму Лідзіяй Гарбачовай, паэтам-экспрэсіяністам Дмытром Фалькіўскім, удзельнікамі ўкраінскага антынацысцкага падполля, дзейнасць якога ў Берасці пакуль малавядомая... Таксама вы сутыкнецеся з сусветнавядомымі героямі ўкраінскай гісторыі, такімі як Леся Украінка, балетмайстар Васіль Аўраменка, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...

    Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць пехатой, на ровары ці самакаце. Маршрут — ад вакзала да ЦУМа, і назад. Не ўсе гістарычныя будынкі, пра якія ідзе гаворка, захаваліся. Але мы палічылі важным адзначыць, якія істотныя аб'екты некалі знаходзілася на месцы сучасных, напрыклад, ЦУМа або "Дзіцячага свету".

    Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем скарыстацца пешаходным турам па Брэсцкай крэпасці і вялікім турам па ўсім Берасці (80 мясцін). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.

    Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей. У гісторыі горада вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.

    Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.

    У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. А калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.

     

  3. 1 Вакзал «Брэст-Цэнтральны»
  4. 2 Жанчыны ва ўкраінскім руху: тут жыла феміністка Лідзія Гарбачова
  5. 3 Брэсцкі дзяржуніверсітэт. Будынак гімназіі, дзе вучыўся Дмытро Фалькіўскі і Уладзімір Кітаеўскі
  6. 4 Свята-Мікалаеўская царква
  7. 5 Месца офіса «Просвіты»
  8. 6 Украінская прагімназія і прыватная руская гімназія (Куйбышава, 11)
  9. 7 Першы адрас эмігрантаў з УНР: месца офіса Украінскага цэнтральнага камітэта
  10. 8 Падпольная кватэра УПА (Пушкінская, 35)
  11. 9 Офіс партый «СельСаюз» і «СельРоб»
  12. 10 Помнік Тысячагоддзя Берасця
  13. 11 Клуб украінскай моладзі
  14. 12 Сінагога (на яе падмурках пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)
  1. 语音导览概要

    Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны, у цэнтры горада.

    На цэнтральных вуліцах вы сустрэнецеся з галіцка-валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — самым паспяховым кіраўніком Берасця, іконай фемінізму Лідзіяй Гарбачовай, паэтам-экспрэсіяністам Дмытром Фалькіўскім, удзельнікамі ўкраінскага антынацысцкага падполля, дзейнасць якога ў Берасці пакуль малавядомая... Таксама вы сутыкнецеся з сусветнавядомымі героямі ўкраінскай гісторыі, такімі як Леся Украінка, балетмайстар Васіль Аўраменка, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...

    Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць пехатой, на ровары ці самакаце. Маршрут — ад вакзала да ЦУМа, і назад. Не ўсе гістарычныя будынкі, пра якія ідзе гаворка, захаваліся. Але мы палічылі важным адзначыць, якія істотныя аб'екты некалі знаходзілася на месцы сучасных, напрыклад, ЦУМа або "Дзіцячага свету".

    Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Таксама запрашаем скарыстацца пешаходным турам па Брэсцкай крэпасці і вялікім турам па ўсім Берасці (80 мясцін). У тэкстах да гэтага гіда вы знойдзеце адсылкі да пунктаў вялікага туру, каб удакладніць або паглыбіцца ў тэму.

    Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей. У гісторыі горада вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.

    Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.

    У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. А калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.

     

评论

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.
  • з Мінска

    5 out of 5 rating 05-08-2025

    Дзякую, цікава.

  • Сергей

    1 out of 5 rating 01-28-2025

    Вот такие авторы и превратили прекрасную Украину в дремучий Рагулестан... Бред полный.

  • Путешественник

    1 out of 5 rating 04-18-2024

    при чем тут вообще украина

创建您自己的音频之旅!

使用此系统的移动导游应用是免费的

开始

App preview on iOS, Android and Windows Phone