音频游览

音频游览 Пакой Змітрака Бядулі

只有 荷兰语 白俄罗斯语

Правую частку дома пасля закрыцця бясплатнай сталоўкі для бежанцаў-яўрэяў наняў у Савы Рэдзькі Змітрок Бядуля (сапраўднае прозвішча і імя літаратара – Плаўнік Самуіл Яфімавіч). Разам з сёстрамі ён пражыў тут да канца 1918 г.

Прадметная абстаноўка гэтых пакояў дакладна не аднаўлялася. Але па ўспамінах Зоські Верас, якая таксама нейкі час (пасля ад’езду М.Багдановіча) жыла ў гэтым доме, у пакоі, што займаў З.Бядуля, “пад вакном стаяў просты маляваны на цёмна руды коляр стол, шырокая сялянская лава, 2 крэслы. − На лаву З.Бядуля клаў на нач сваю пасьцель, якую на дзень выносіў у каморку пры кухні”. Пакой быў прахадны, не вельмі зручны.

На этажэрцы – здымак Змітрака Бядулі, на сцяне сямейныя здымкі Плаўнікаў – на левым ад цэнтральнага - маці Ханна Лэйзараўна,  па цэнтру - групавы (Змітрок Бядуля, і сястра Маня з сяброўкай), справа ад яго -  малодшы брат Ізраіль.

Паабапал вітрыны на сцяне - здымкі з выявамі тагачаснага Менску.

Этажэрка з часопісамі, стул, арыгінальная газніца, гадзіннік, шэраг дробных рэчаў у вітрыне – прадметы-аналагі, якія дапамагаюць стварыць атмасферу, набліжаную да гістарычнай рэальнасці.

游览停留

评论

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

创建您自己的音频之旅!

使用此系统的移动导游应用是免费的

开始

App preview on iOS, Android and Windows Phone