Audio tour Пакой Змітрака Бядулі
- Download the app
- iOS
- Android
- Windows Phone
Правую частку дома пасля закрыцця бясплатнай сталоўкі для бежанцаў-яўрэяў наняў у Савы Рэдзькі Змітрок Бядуля (сапраўднае прозвішча і імя літаратара – Плаўнік Самуіл Яфімавіч). Разам з сёстрамі ён пражыў тут да канца 1918 г.
Прадметная абстаноўка гэтых пакояў дакладна не аднаўлялася. Але па ўспамінах Зоські Верас, якая таксама нейкі час (пасля ад’езду М.Багдановіча) жыла ў гэтым доме, у пакоі, што займаў З.Бядуля, “пад вакном стаяў просты маляваны на цёмна руды коляр стол, шырокая сялянская лава, 2 крэслы. − На лаву З.Бядуля клаў на нач сваю пасьцель, якую на дзень выносіў у каморку пры кухні”. Пакой быў прахадны, не вельмі зручны.
На этажэрцы – здымак Змітрака Бядулі, на сцяне сямейныя здымкі Плаўнікаў – на левым ад цэнтральнага - маці Ханна Лэйзараўна, па цэнтру - групавы (Змітрок Бядуля, і сястра Маня з сяброўкай), справа ад яго - малодшы брат Ізраіль.
Паабапал вітрыны на сцяне - здымкі з выявамі тагачаснага Менску.
Этажэрка з часопісамі, стул, арыгінальная газніца, гадзіннік, шэраг дробных рэчаў у вітрыне – прадметы-аналагі, якія дапамагаюць стварыць атмасферу, набліжаную да гістарычнай рэальнасці.
Tour stops
Reviews
Download the free izi.TRAVEL app
Create your own audio tours!
Use of the system and the mobile guide app is free