Audio tour Берасце: украінскія гісторыі. Вялікі тур
2 sights
- Audio tour Summary
-
Audio tour Summary
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны.
Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей, такіх як заключэнне Берасцейскага міру, прыняцце Берасцейскай Уніі, выданне Берасцейскай Бібліі Мікалая Радзівіла, праўленне Уладзіміра Васількавіча і росквіт сярэднявечнага Берасця ў складзе Галіцка-Валынскага княства, фантастычнай сілы ўсплёск украінскай культуры ў 1920-30-я гады на фоне жорсткай антыўкраінскай палітыкі тагачаснай Польшчы...
Гэта і зусім мала вядомая ў кантэксце гісторыі Берасця дзейнасць украінскага антынацысцкага падполля.
І адраджэнне ўкраінскага руху ў часы Савецкага Саюза і ў 90-я гады.
І напісанне феміністычнай украінскай "Азбукі жаночага руху"...
Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць на аўто. У выніку атрымаецца такое кола па горадзе. Але ясна, што за раз увесь шлях не праедзеш. Ды і маршрут гэты досыць умоўны. Бо ў першую чаргу, наш гід разлічаны на шматлікія самастойныя прагулкі — пешкі, на ровары, самакаце і машыне. Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Тым больш, у тэксце кожнага пункта гіда вы знойдзеце адсылкі да іншых пунктаў, каб удакладніць або паглыбіцца ў сумежную тэму.
Наш гід змяшчае 80 пунктаў і ўсё ж не прэтэндуе на паўнату. Але гэта першая спроба прадставіць некаторыя рысы, некаторыя фарбы ўкраінскага жыцця Брэста. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і пешаходны тур па Брэсцкай крэпасці.
У гісторыі Брэста вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.
Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.
У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. І калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.
Таксама вы сустрэнеце тут сусветнавядомых герояў украінскай гісторыі, такіх як Леся Украінка і Тарас Шаўчэнка, танцоры Серж Ліфар і Васіль Аўраменка, Раман Шухевіч і Сцяпан Бандэра, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...
- 1 Помнік Тарасу Шаўчэнку
- 2 Будтрэст №8 (бульвар Шаўчэнкі, 4)
- 3 Офіс партыі «СельРоб-Еднасць»
- 4 Украінскі кааператыў «Сяло»
- 5 Дом з украінскім надпісам (Савецкая, 104)
- 6 Аптэка Грынберга, якую будаваў вядомы балетмайстар (Савецкая, 101)
- 7 Сінагога (на яе падмурках пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)
- 8 Рэдакцыя «Голосу Берестейщини» і офіс Украінскага грамадска-культурнага аб’яднання Брэсцкай вобласці
- 9 Украінскі банк (17-га Верасня, 39)
- 10 Яўрэйская лякарня (Савецкіх пагранічнікаў, 54)
- 11 Помнік Афанасію Філіповічу
- 12 Друкарня Холмскага губернскага староства (Машэрава, 32)
-
Audio tour Summary
Update Required To play the media you will need to either update your browser to a recent version or update your Flash plugin.Брэст мае доўгую, разнастайную і шалёна цікавую гісторыю. Спакон веку тут жылі людзі розных моў і культур. Прапануем вашай увазе тур па мясцінах, звязаных з жыццём украінцаў Берасцейшчыны.
Украінская гісторыя Берасця надзвычай насычаная, але і незвычай драматычная, поўная выразных знакаў, сплеценая з найвыразнейшых лёсаў і яркіх падзей, такіх як заключэнне Берасцейскага міру, прыняцце Берасцейскай Уніі, выданне Берасцейскай Бібліі Мікалая Радзівіла, праўленне Уладзіміра Васількавіча і росквіт сярэднявечнага Берасця ў складзе Галіцка-Валынскага княства, фантастычнай сілы ўсплёск украінскай культуры ў 1920-30-я гады на фоне жорсткай антыўкраінскай палітыкі тагачаснай Польшчы...
Гэта і зусім мала вядомая ў кантэксце гісторыі Берасця дзейнасць украінскага антынацысцкага падполля.
І адраджэнне ўкраінскага руху ў часы Савецкага Саюза і ў 90-я гады.
І напісанне феміністычнай украінскай "Азбукі жаночага руху"...
Пункты гіда арганізаваныя ў такім парадку, каб іх зручна было наведваць на аўто. У выніку атрымаецца такое кола па горадзе. Але ясна, што за раз увесь шлях не праедзеш. Ды і маршрут гэты досыць умоўны. Бо ў першую чаргу, наш гід разлічаны на шматлікія самастойныя прагулкі — пешкі, на ровары, самакаце і машыне. Наведваць пункты можна ў любым зручным парадку. Тым больш, у тэксце кожнага пункта гіда вы знойдзеце адсылкі да іншых пунктаў, каб удакладніць або паглыбіцца ў сумежную тэму.
Наш гід змяшчае 80 пунктаў і ўсё ж не прэтэндуе на паўнату. Але гэта першая спроба прадставіць некаторыя рысы, некаторыя фарбы ўкраінскага жыцця Брэста. Таксама запрашаем вас на асобную прагулку па цэнтры горада і пешаходны тур па Брэсцкай крэпасці.
У гісторыі Брэста вялікі ўдзел прымалі як мясцовыя (карэнныя, аўтахтонныя) украінцы, так і прыезджыя.
Часам узнікае пытанне: хто такія аўтахтонныя ўкраінцы Берасцейшчыны? Калі ў нашым рэгіёне (Беларусь і Украіна) адбывалася фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, многія жыхары Берасцейшчыны ўсвядомілі, што гавораць па-ўкраінску і ўспрынялі ўкраінскую нацыянальную ідэю. У 1897 годзе падчас перапісу больш за 80% насельніцтва Брэстчыны назвалі ўкраінскую мову роднай мовай. У 1910-я гады гэтыя людзі наведвалі ўкраінска-польскі тэатр у Брэсцкай крэпасці, а ў 1920-я адкрылі ў Брэсце ўкраінскую школу і ўкраінскі банк. Многія з іх сталі героямі гэтага гіда.
У 1918-пачатку 1919 гадоў Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. І калі на ўкраінскія землі прыйшлі бальшавікі, у Брэсце, які ў той час ужо належаў Польшчы, пасяліліся многія эмігранты з УНР. Пра некаторых з іх вы таксама даведаецеся з гіда.
Таксама вы сустрэнеце тут сусветнавядомых герояў украінскай гісторыі, такіх як Леся Украінка і Тарас Шаўчэнка, танцоры Серж Ліфар і Васіль Аўраменка, Раман Шухевіч і Сцяпан Бандэра, аўтар гімна "Ще не вмерла Україна" Паўло Чубінскі...
Download the free izi.TRAVEL app
Create your own audio tours!
Use of the system and the mobile guide app is free