Museo

Museo Краязнаўчы музей ДУА "Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л.Касцючэнкі

QR code

Información del museo

Acerca del museo

          Прапаную вам абзорную экскурсію па школьнаму краязнаўчаму музею. Музей складаецца з чатырох залаў. У якасці прыпынкаў абраны асобныя стэнды і музейныя прадметы. 

           Экскурсія па школьнаму краязнаўчаму музею пазнаёміць вас з гісторыяй узнікнення і развіцця Арэхаўскай школы, Арэхаўскага дзіцячага дома, педагагічнымі дынастыямі.

            У экспазіцыі "Арэхаўна: праз прызму гісторыі" прадастаўлены матэрыялы аб заснаванні вёскі Арэхаўна, станаўленні і развіцці калгаснай сістэмы.

           Экспазіцыя "Яны змагаліся за Радзіму" расказвае аб партызанскім і падпольным руху, аб настаўніках-удзельніках войнаў. Асобны стэнд прысвечаны партызанцы Н.Л.Касцючэнка, якая загінула ў баях за Радзіму і  імя якой носіць наша школа. Экспазіцыя "Генацыд на тэрыторыі Ушацкага раёна" паведамляе аб зверствах фашыстаў на Ушаччыне. 
           У зале "Этнаграфія вёскі Арэхаўна" прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, вырабы нашых продкаў з ільну, воўны, жалеза. 
           Зала "Ад мінулага да сучаснасці" прадстаўлена ў выглядзе вясковай хаты сярэдзіны ХХ стагоддзя з самаробнымі посцілкамі, вышыванкамі, мэбляй. Тут жа прадстаўлена чорная кераміка сучаснага народнага майстра У.Бязрукава.

Planifica tu visita

  • 29, Цэнтральная вуліца, Зазерʼе, Арэхаўна, Сарочынскі сельскі Савет, Ушацкі раён, Provincia de Vítebsk, Belarús

Reseñas

A minimum rating of 1 star is required.
Please fill in your name.

¡Cree sus propias audioguías!

La utilización del sistema y la app de guía para móvil es gratuita

Iniciar

App preview on iOS, Android and Windows Phone