博物馆 Краязнаўчы музей ДУА "Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л.Касцючэнкі
- Download the applinks
- iOS
- Android
- Windows Phone
博物馆信息
关于博物馆
Прапаную вам абзорную экскурсію па школьнаму краязнаўчаму музею. Музей складаецца з чатырох залаў. У якасці прыпынкаў абраны асобныя стэнды і музейныя прадметы.
Экскурсія па школьнаму краязнаўчаму музею пазнаёміць вас з гісторыяй узнікнення і развіцця Арэхаўскай школы, Арэхаўскага дзіцячага дома, педагагічнымі дынастыямі.
У экспазіцыі "Арэхаўна: праз прызму гісторыі" прадастаўлены матэрыялы аб заснаванні вёскі Арэхаўна, станаўленні і развіцці калгаснай сістэмы.
Экспазіцыя "Яны змагаліся за Радзіму" расказвае аб партызанскім і падпольным руху, аб настаўніках-удзельніках войнаў. Асобны стэнд прысвечаны партызанцы Н.Л.Касцючэнка, якая загінула ў баях за Радзіму і імя якой носіць наша школа. Экспазіцыя "Генацыд на тэрыторыі Ушацкага раёна" паведамляе аб зверствах фашыстаў на Ушаччыне.
У зале "Этнаграфія вёскі Арэхаўна" прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, вырабы нашых продкаў з ільну, воўны, жалеза.
Зала "Ад мінулага да сучаснасці" прадстаўлена ў выглядзе вясковай хаты сярэдзіны ХХ стагоддзя з самаробнымі посцілкамі, вышыванкамі, мэбляй. Тут жа прадстаўлена чорная кераміка сучаснага народнага майстра У.Бязрукава.
评论
创建您自己的音频之旅!
使用此系统的移动导游应用是免费的